Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: "крытычная" сытуацыя на памежжы


Туніс: эгіпэцкія ўцекачы зь Лібіі рэгіструюцца ў лягеры пасьля пераходу лібійска-туніскай мяжы

Туніс: эгіпэцкія ўцекачы зь Лібіі рэгіструюцца ў лягеры пасьля пераходу лібійска-туніскай мяжы

Ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў паведамляе, што сытуацыя на заходняй мяжы Лібіі становіцца "крызіснай". Паводле зьвестак арганізацыі, на працягу 10 дзён ад вайсковых дзеяньняў у Лібіі ў суседні Туніс уцяклі да 75 тысяч чалавек.

Паведамляецца, што ў панядзелак лібійска-туніскую мяжу перакрочылі 14 тысяч уцекачоў, сёньня гэтая лічба можа дасягнуць 15 тысяч.

Сёньня праўрадавыя сілы беспасьпяхова спрабавалі ўзяць штурмам падкантрольны паўстанцам горад Эз-Завія на захадзе краіны.

Тым часам ЗША перамясьцілі свае вайсковыя караблі ў рэгіёне бліжэй да лібійскага ўзьбярэжжа.
XS
SM
MD
LG