Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: разьвітаньне зь ісламісцкім прэм'ерам


Людзі нясуць труну Эрбакана падчас пахавальнай цырымоніі ў Анкары
Людзі нясуць труну Эрбакана падчас пахавальнай цырымоніі ў Анкары
У Турэччыне дзясяткі тысяч людзей узялі ў дзел у пахавальнай цырымоніі былога прэм'ер-міністра і галоўнага ісламісцкага палітыка краіны Нэджмэціна Эрбакана.

Эрбакан памёр ад інфаркту ва ўзросьце 84 гадоў.

Кіруючы краінай у 1996-97 гадах, ён імкнуўся павялічыць ролю Ісламу ў Турэччыне і вёў накірунак на збліжэньне з арабскім сьветам.

Пад ціскам вайскоўцаў Эрбакан быў змушаны сысьці ў адстаўку, але да канца жыцьця працягваў актыўна ўдзельнічаць у турэскім ісламісцкім руху.
XS
SM
MD
LG