Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натальлю Радзіну папярэдзілі пасьля інтэрвію Свабодзе


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

1 сакавіка міліцыянты прыйшлі да дому ў Кобрыне, дзе рэдактарка сайту “Хартыя 97” Натальля Радзіна жыве пад падпіскай аб нявыезьдзе пасьля вызваленьня з СІЗА КДБ. Натальля пасьпела пазваніць маці і сказаць, што яе павезьлі ў міліцыю "для размовы".

У Кобрынскім РУУС Натальлі нагадалі правілы знаходжаньня пад падпіскай аб нявыезьдзе і сказалі, што яе камэнтар да заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньне можа зьяўляцца "разгалошваньнем таямніцы сьледзтва". Радзінай парэкамэндавалі ўстрымацца ад такіх камэнтароў

28 студзеня Радзіну выпусьцілі з СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд. Яна абвязаная знаходзіцца па месцы сваёй прапіскі ў Кобрыне. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня ў Менску.

28 лютага, камэнтуючы для Свабоды заяву Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў турме, Натальля Радзіна распавяла, што яе таксама пагрозамі схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.

Радзіна падзялілася назіраньнямі пра ўмовы знаходжаньня ў СІЗА КДБ. "Калі мужчын выводзілі на допыты ці на прагулкі, я чула каманды "Рукі за сьпіну!", "Глядзець долу!", чула грукат дубінак, электрычны трэск, відаць "электрашокераў", і тое, што іх прымушаюць літаральна бегчы па калідорах", — згадвае Натальля Радзіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG