Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: міністар абароны сыходзіць з-за скандалу


Міністар абароны Нямеччыны Карл-Тэадор цу Гутэнберг, нядаўна зьвінавачаны ў плягіяце пры напісаньні доктарскай дысэртацыі, падаў у адстаўку.

Цу Гутэнберг паінфармаваў аб сваім рашэньні канцлерку Ангелу Мэркель і прэзыдэнта Крысьціяна Вульфа.

Да скандалу вакол закідаў у плягіяце цу Гутэнберг зьяўляўся адным з найпапулярнейшых міністраў ва ўрадзе Мэркель.
XS
SM
MD
LG