Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ падтрымаў Літву супраць Газпрому


Цырымонія зваркі трубаправоду Менск-Вільня-Каўнас-Калінінград, верасень 2009. Вільня зьбіраецца нацыяналізаваць літоўскі ўчастак трубаправоду.

Цырымонія зваркі трубаправоду Менск-Вільня-Каўнас-Калінінград, верасень 2009. Вільня зьбіраецца нацыяналізаваць літоўскі ўчастак трубаправоду.

"Эўрапейская камісія гарантуе, што да 2015 году ў Эўропе будзе адзіны энэргетычны рынак", – заявіў міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сэкмокас па выніках нарады са сваімі калегамі з краінаў ЭЗ ў Брусэлі. Сэкмокас дадаў, што Брусэль пастанавіў, што ў Расеі ня будзе выключных умоваў у справе гандлю газам у рэгіёне.

Заява прагучала на фоне канфлікту паміж Вільняй і Газпромам, зьвязанай з плянамі літоўскага ўраду нацыяналізаваць газаправодную сетку краіны, якая больш, чым напалову належыць расейскім акцыянэрам. Літоўцы сьцьвярджаюць, што іх дзеяньні адпавядаюць дырэктыве Эўразьвязу аб дэманапалізацыі энэргетычнага рынку.
XS
SM
MD
LG