Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальлю Радзіну дастаўляюць "на размову" пад вартай


Натальля Радзіна з маці

Натальля Радзіна з маці

Маці Натальлі Радзінай Надзея Максімаўна паведаміла Радыё Свабода, што рэдактарку сайту “Хартыя 97” Натальлю Радзіну затрымалі людзі ў міліцэйскай форме.

Яны прыйшлі да яе дадому. Натальля пасьпела пазваніць маці і сказаць, што яе павезьлі ў міліцыю для размовы. Пасьля гэтага тэлефонная сувязь з ёй абарвалася.

У дадзены момант Надзея Максімаўна прыехала ў міліцыю, каб разабрацца, чаму затрымалі яе дачку.

28 студзеня Радзіну выпусьцілі з СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд. Яна абвязаная знаходзіцца па месцы сваёй прапіскі ў Кобрыне. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня ў Менску.

Учора, камэнтуючы для Свабоды заяву А.Міхалевіча пра катаваньні ў турме, Натальля Радзіна распавяла, што яе таксама пагрозамі схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.
XS
SM
MD
LG