Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Графіці з заклікам вызваленьня палітвязьняў зьявіліся ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка у цэнтры Менску.

“Гэта – своеасаблівая форма пратэсту маладафронтаўцаў супраць зьняволеньня лідэра арганізацыі Зьмітра Дашкевіча і актывістаў арганізацыі Алеся Кіркевіча, Уладзімера Яроменка, Эдуарда Лобава, а таксама крымінальнага перасьледу Насты Палажанкі й шматлікіх моладзевых актывістаў”, – паведамляе сайт “Маладога Фронту”.

Графіці ўяўляюць сабой выявы скаваных рук, далоняў за калючым дротам, закратаваных вокнаў з надпісамі “Свабоду Дашкевічу!”, “Беларусь – не турма!”, “Радзіма? Свабода?”, а таксама сьпіс зьняволеных маладафронтаўцаў з подпісам “Чакаем на свабодзе”.

Фотаздымкі можна паглядзець ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG