Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таямніцу беларускіх верталётаў у Кот-д’Івуары ахоўваюць на сьмерць


Афіцыйныя прадстаўнікі ААН у Кот-д’Івуары 28 лютага спрабавалі праверыць, ці знаходзяцца на лётнішчы Ямусукра пастаўленыя зь Беларусі тры верталёты, але былі вымушаныя адступіць пад абстрэлам з боку аховы лётнішча.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун 28 лютага заклікаў тэрмінова склікаць пасяджэньне Рады бясьпекі ААН для абмеркаваньня пытаньня аб незаконных пастаўках зброі з Беларусі ў афрыканскую краіну Кот-д’Івуар у абыход эмбарга ААН. Паводле зьвестак ААН, напярэдадні ў сталіцу Кот-д’Івуару Ямусукру зь Беларусі былі дастаўленыя тры баявыя верталёты з абсталяваньнем. Аднак Рада бясьпекі ААН не сабралася, паколькі міратворцам ААН у Кот-д’Івуары не ўдалося пацьвердзіць прыбыцьця верталётаў у Ямасукру.

Пан Гі Мун даў загад міратворцам ААН у Кот-д’Івуары "ўжыць усе неабходныя дзеяньні", каб не дапусьціць выкарыстаньня верталётаў, піша сёньняшняе выданьне The Wall Street Journal. У бюро генэральнага сакратара ААН падазраюць, што тры верталёты тыпу Мі-24 зь Беларусі прызначаюцца сілам Лярана Гбагба, які прайграў прэзыдэнцкія выбары ў лістападзе летась, але адмовіўся сысьці з пасады.

ААН апасаецца, што беларускія верталёты, узброеныя кулямётамі і ракетамі, могуць абвастрыць канфлікт у краіне, якая знаходзіцца на мяжы новай грамадзянскай вайны.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 28 лютага абверг паведамленьні, што Беларусь магла выслаць верталёты ў Кот-д’Івуар у абыход эмбарга ААН. Гэтую інфармацыю абверг таксама ўрад непрызнаванага сусьветнай супольнасьцю прэыздэнта Кот д'Івуара Ларана Гбагбо.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG