Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: апазыцыя плянуе мітынгі


Лідэры іранскай апазыцыі Мір Хасэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі, сьнежань 2009
Лідэры іранскай апазыцыі Мір Хасэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі, сьнежань 2009
Іранская апазыцыя зьбіраецца правесьці сёньня акцыі пратэсту з патрабаваньнем вызваліць двух яе лідэраў. Недазволеныя ўладамі мітынгі плянуюцца ў Тэгеране і іншых гарадах краіны.

Напярэдадні стала вядома, што лідэры іранскай апазыцыі Мір Хасэйн Мусаві і Мэхдзі Карубі былі зьмешчаныя ў турму ў Тэгеране. Да гэтага яны знаходзіліся пад фактычным хатнім арыштам пасьля сваіх заклікаў правесьці 14 лютага масавыя акцыі ў падтрымку паўстаньняў у Эгіпце і Тунісе.

Вашынгтон назваў арышты "непрымальнымі" i заклікаў вызваліць палітыкаў.
XS
SM
MD
LG