Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі цяпер паліцыя


Акцыя расейскай апазыцыі ў Маскве за "сапраўдную рэформу міліцыі", 26 лютага 2011
Акцыя расейскай апазыцыі ў Маскве за "сапраўдную рэформу міліцыі", 26 лютага 2011
Першага сакавіка расейская міліцыя афіцыйна спыніла існаваньне. На зьмену ёй прыйшла паліцыя.

Закон аб паліцыі ўпершыню ў гісторыі Расеі абавязвае ахоўнікаў парадку зачытваць затрыманаму яго правы.

Паліцыі забараняецца ўжываць спэцыяльныя сродкі, у тым ліку дубінкі, супраць удзельнікаў мірных дэманстрацыяў. Выключэньнем, аднак, зьяўляюцца акцыі, якія парушаюць рух транспарту, працу сувязі і дзейнасьць арганізацыяў.

У супрацоўнікаў, што нясуць службу ў людных месцах, будзе нагрудны знак з імем, прозьвішчам і назвай яго адзьдзелу.

Апазыцыя і праваабаронцы крытыкуюць новаўведзены закон "аб паліцыі", сьцьвярджаючы, што ён уносіць толькі касьметычныя зьмены ў працу праваахоўных органаў.
XS
SM
MD
LG