Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – суды над актывістамі Плошчы: тры, два і адзін


1 сакавіка ў Менску адбудзецца адразу тры працэсы над удзельнікамі падзей 19 сьнежня. У Фрунзенскім судзе будуць судзіць трох удзельнікаў Плошчы, яшчэ два працэсы адбудуцца ў Маскоўскім раённым судзе.

У Маскоўскім судзе працягнецца працэс над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Жыхароў Менска Гапонава і Брэўса, якія маюць від на жыхарства ў Беларусі пачалі судзіць 22 лютага. Пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы, калі прысутныя ў залі суду чакалі прызначэньня судовых спрэчак, прадстаўнік абвінавачаньня нечакана ўзяў перапынак да 1 сакавіка каб падрыхтавацца да вылучэньня новых абвінавачаньняў.

Назіральнікі за працэсам мяркуюць, што ў пракуратуры не хапіла доказаў, каб даказаць, што Брэўс і Гапонаў удзельнічалі ў масавых непарадках і таму было прыянтае рашэньне пра перакваліфікацыю справы. Праваабаронца Алесь Бяляцкі, ў прыватнасьці, адзначаў недахоп доказаў у паказаньнях сведак-міліцыянтаў.

"Відавочна, што гэта такія дзяжурныя сьведкі, якіх звычайна разьмяркоўваць дзеля афармленьня затрыманых і потым яны ж сьведчаць супроць іх у судах".

Назіральнікі не выключаюць, што Гапонаву і Брэўсу выставяць абвінавачаньне ў супраціве міліцыі. Вядома, што сваёй віны хлопцы не прызнаюць нават часткова.

Таксама ў Маскоўскім судзе будуць судзіць менскага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзьведзя. І яго за ўдзеле у акцыі пратэсту. У якім непасрэдна эпізодзе падзей 19 сьнежня браў удзел Дзьмітрый Мядзьведзь невядома і ягонай жонцы Тацяне. Спадарыня згадвае, што перад затрыманьнем муж ёй пазваніў з плошчы, сказаў, што знаходзіцца каля помніку Леніну, супраціву міліцыі не аказвае, "тым больш няма сэнсу". Ад вылучанага мужу абвінавачванья яны былі шакіраваныя.

Я як атрымала ліст, што яго абвінавацілі, плакала два дні запар
"Я як атрымала ліст, што яго абвінавацілі, плакала два дні запар. Ён клікаў на дапамогу, бо пэўна ня ведаў, што гэта такое адбываецца. І я таксама. Уявіце маё становішча – я засталася з малым дзіцём адна".

Паводле Тацяны, за час утрыманьня мужа ў ізалятары на Валадарскага распалася будаўнічая фірма, якой ён кіраваў і яна засталася без сродкаў для існаваньня. Як яна будзе далей выходзіць з гэтага становішча, Тацяна Мядзьведзь ня ведае. Жонка Дзьмітрыя Мядзьведзя плянуе прыйсьці ў суд на працэс над мужам.

У Фрунзенскім судзе судзьдзя Тацяна Чаркас будзе весьці працэс над прэсавы сакратаром Андрэя Саньніка Аляксандрам Атрошчанкавым, а таксама над Зьмітром Новікам і Аляксандрам Малчанавым.

Маці Малчанава Галіна Андрэеўна жыве ў Барысаве. Яна паведаміла, што сына трымаюць у турме КДБ і лісты яд яго прыходзяць вельмі рэдка." Піша, што здаровы і больш нічога". Пра грамадзкую дзейнасьць Аляксандра ягоная маці сказала:

"Быў калісьці "Зубром", але арганізацыя распалася і ад нейкай палітычнай дзейнасьці ён адышоў. А тут – сумленьне, Радзіма-маці. У інтэрнэце ўсе пісалі пра плошчу – вось ён і паехаў на гэтую плошчу".

Зьміцер Новік, з Баранавічаў. Іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.

Прэсавы сакратар штабу Саньнікава Аляксандр Атрошчанкаў – набольш вядомая з усіх падсудных асоба. Пра Атрошчанкава згадвалася і ў прапагандысцкім фільме БТ "Жалезам па шклу". Паведамлялася, што ён нібыта ўдзельнчаў у штурме уваходу Дома ураду. Тыя, хто бачыў фільм, у гэтым могуць моцна засумнявацца, паколькі няма кадраў, каб Алесь Атрошанкаў нешта ламаў ці біў. Паглядзім, што пакажа на працэсе службовае відэа, калі яго змогуць убачыць прысутныя ў судовай зале.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG