Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўніца ЗША ў ААН: “Кадафі трызьніць”


Прадстаўніца ЗША ў ААН Сюзан Райс назвала “трызьненьнем” заяву лібійскага лідэра Муамара Кадафі пра тое, што ён не выкарыстоўвае сілу супраць уласнага народу.

“Калі казаць шчыра, Кадафі трызьніць – сказала Райс. – І тое, што ў размовах з замежнымі журналістамі ён сьмяецца, працягваючы ў той жа час забіваць сваіх грамадзянаў, толькі падкрэсьлівае, наколькі ён няздатны да кіраўніцтва краінай і наколькі адарваны ад рэчаіснасьці”.

У нядзелю у інтэрвію журналістам ВВС Кадафі заявіў, што народ гатовы за яго памерці і што ў сталіцы Трыпалі няма ніякіх хваляваньняў.

Вашынгтон замарозіў лібійскія актывы на суму 30 мільярдаў даляраў і перадыслякуе марскія сілы бліжэй да Лібіі на выпадак, калі заходнія краіны прымуць рашэньне аб вайсковай інтэрвэнцыі.
XS
SM
MD
LG