Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі ля КДБ


Алег Корбан

Алег Корбан

Удзельнікаў акцыі салідарнасьці затрымалі на падыходзе да КДБ.

28 лютага 7 маладых актывістаў АГП былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы сталіцы, калі накіроўваліся да КДБ, дзе плянавалася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Былі затрыманыя Алег Корбан, Захар Міхалкін, Міхаіл Мікуліч, Дзьмітрый Бойка, Алег Кіроль, Аляксандр Сьцепаненка і Дзьмітрый Сільчанка. Хлопцаў затрымалі нібыта для праверкі дакумэнтаў і на аўтобусе адвезьлі ў Цэнтральны райадзел міліцыі, дзе прытрымалі 3 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Алег Корбан згадвае пра дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным:

«Іх было даволі шмат. У цэнтры ўсе адміністрацыйныя будынкі былі пад іх увагай. Стаялі каля КДБ, ГУМа, на Кастрычніцкай плошчы, магчыма, яшчэ дзе. І таксама да нас падышлі людзі з кіраўніцтва менскага спэцназу. Калі не памыляюся, там быў адзін з кіраўнікоў менскага спэцназу».

Паводле Алега Корбана, маладыя дэмакраты зьбіраліся толькі пастаяць нейкі час каля КДБ з партрэтамі вязьняў «амэрыканкі», якіх утрымліваюць па справе 19 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG