Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірану забаранілі дэманстрацыі 1 сакавіка


Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі

Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі

Улады Ірану засьцераглі апазыцыю ад правядзеньня ў аўторак акцыяў пратэсту.

Генэральная пракуратура заявіла, што любыя “супрацьзаконныя дзеяньні не застануцца без адказу”.

На сайтах апазыцыйных лідэраў Мір-Хусэйна Мусаві і Мэхдзі Карубі апублікаваныя заклікі да іх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы Тэгерана і іншых іранскіх гарадоў 1 сакавіка і запатрабаваць вызваленьня абодвух апазыцыянэраў з-пад хатняга арышту.

Цягам апошніх гадзінаў на сайце Карубі зьявілася паведамленьне аб тым, што ён быў вывезены з дому “ў невядомым накірунку”.
XS
SM
MD
LG