Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Емэне


Антыўрадавыя пратэстоўцы ў Емэне каля унівэрсітэту Саны, 28 лютага 2011 г.
Антыўрадавыя пратэстоўцы ў Емэне каля унівэрсітэту Саны, 28 лютага 2011 г.
Дзесяткі тысяч пратэстоўцаў запоўнілі вуліцы сталіцы Саны і іншых гарадоў Емэну. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які кіруе краінай 32 гады.

Каля 5 тысяч чалавек сабраліся каля унівэрсытэту Саны. У гарадах на поўначы краіны Іб і Гудэйба пратэставалі некалькі тысяч чалавек.

Тым часам, на поўдні ад сталіцы, ў горадзе Таіц, як найменей 10 тысяч пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы.

У правінцыі Аб’ян у выніку двух нападаў у розных месцах узброенных людзей загінулі два вайскоўцы, і 11 былі параненыя. Прадстаўнікі уладаў вінавацяць у нападах “аль-Каеду”.
XS
SM
MD
LG