Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: для Кадафі час сыходу


Дзяржсакратар ЗША Г.Клінтан на прэсавай канфэрэнцыі пасьля яе выступу на 16-ай сэсіі Рады бясьпекі ААН, прысьвечанай праблемам Лібіі. 28 лютага 2011 г.
Дзяржсакратар ЗША Г.Клінтан на прэсавай канфэрэнцыі пасьля яе выступу на 16-ай сэсіі Рады бясьпекі ААН, прысьвечанай праблемам Лібіі. 28 лютага 2011 г.
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сёньня заявіла, што цяпер час для лібійскага лідэра Муамара Кадафі сысьці неадкладна, без далейшага гвалту і затрымкі.

Клінтан сказала гэта ў часе выступу на паседжаньні ў Жэнэве ў Радзе бясьпекі ААН.

Раней сёньня кіраўнік ведамства ААН у правах чалавека Наві Пілэй заклікала міжнародную супольнасьць спрыяць рэформам у краінах Блізкага Ўсходу.

Пілэй папярэдзіла пра магчымасьць зьяўленьня новых пагрозаў у рэгіёне, улучна з масавымі парушэньнямі правоў чалавека. Пілэй заявіла сябрам Рады, у якую ўваходзяць прадстаўнікі 47 краінаў, што трэба захоўваць пільнасьць датычна Лібіі, бо існуе небясьпека працягу рэпрэсіяў адносна цывільных грамадзянаў сіламі, якія адданыя лібійскаму лідэру Муамару Кадафі.

Урад Эўрапейскага зьвязу ўхваліў пакет санкцыяў супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі і ягонай сям'і.
Уводзіцца эмбарга на продаж зброі і спэцыяльных сродкаў у Лібію, а таксама забарона на ўезд у Эўразьвяз Кадафі і асобаў зь ягонага атачэньня.

Сёньня ў Гаазе вышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Катрын Эштан сказала:

“Мы спрабуем адрэагаваць неадкладна на крызіс і прадухіліць грамадзянскую вайну, якой мы засьцерагаемся. І таксама мы плянуем захады адносна магчымага наплыву ўцекачоў у суседнія і эўрапейскія краіны”.
XS
SM
MD
LG