Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёрла Ані Жырардо


Ані Жырардо
Ані Жырардо
У Парыжы сёньня абвясьцілі пра сьмерць Ані Жырардо – знакамітай францускай акторкі тэатру і кіно. Яна была ўладальніцай узнагародаў многіх міжнародных кінафэстываляў. Яе гераіні – самастойныя, моцныя сучасныя жанчыны, якія пры гэтым не заўсёды могуць уладкаваць асабістае жыцьцё.

Посьпех да Ані Жырардо прыйшоў у 1970-я гады, калі яна стала самай запатрабаванай акторкай Францыі. Менавіта тады зьявіўся найбольш знакаміты фільм зь яе ўдзелам, -- "Памерці ад каханьня".

Пра сьмерць акторкі паведамілі яе сваякі. Апошнімі гадамі Ані Жырардо пакутавала ад хваробы Альцгеймера.
XS
SM
MD
LG