Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На гэтае пытаньне закліканы адказаць "індэкс рэвалюцыі" блогера Алена Мэціча. У сваім блогу на сайце The Wall Street Journal ён у парадку "разумовага практыкаваньня", не прэтэндуючы на стварэньне "жалезабэтоннага, акадэмічна праверанага інструмэнту дыягностыкі", публікуе сьпіс краін, у якіх, на яго думку, найбольш верагодныя рэвалюцыйныя выступленьні.

Першую тройку складаюць (у парадку зьмяншэньня верагоднасьці паўстаньняў) Кенія, Камэрун і Пакістан. Самай бясьпечнай з 85 краінаў з пункту гледжаньня сацыяльных узрушэньняў Мэціч лічыць Швэцыю (85 месца). Беларусь апынулася на 29-м месцы, Украіна – на 22-м, Расея – на 40-м. Больш імавернай, чым у Беларусі, рэвалюцыя паводле Мэціча зьяўляецца ў Марока (8), Ярданіі (9), Азэрбайджане (10), Лібіі (13), Узбэкістане (15), Эгіпце (16), Грузіі (18), Тунісе (21), Іране (27), Вэнэсуэле (28).

Краіна

Верагоднасьць
паўстаньня

Марока

8

Ярданія

9

Азэрбайджан

10

Лібія

13

Узбэкістан

15

Эгіпет

16

Грузія

18

Туніс

21

Украіна

22

Іран

27

Вэнэсуэла

28

Беларусь

29

Расея

40

Варта адзначыць, што рэвалюцыі ў трох пазначаных Мэцічам краінах – у Тунісе, Эгіпце і Лібіі ўжо адбыліся і адбываюцца.

Менш імаверныя, чым у Беларусі, рэвалюцыі ў Кітаі (30), Казахстане (31), Савудаўскай Арабіі (39), Бахрэйне (48), Кувэйце (51), Катары (59), Аб’яднаных Арабскіх эміратах (61).

У аснову індэкса рэвалюцыі пакладзеныя тры паказьнікі: сацыяльная несправядлівасьць, схільнасьць да бунту, і выражаная ў працэнтах доля выдаткаў на харчаваньне ў канчатковых выдатках хатніх гаспадарак. Першы з іх вызначаецца паводле Індэкса ўспрыняцьця карупцыі (Transparency International), Індэкса разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (Праграма разьвіцьця ААН) і каэфіцыента Джіні, які адлюстроўвае ступень расслаеньня грамадзтва па ўзроўню даходаў.

Другі крытэрый Мэціч выводзіць з сярэдняга ўзросту насельніцтва, узроўню беспрацоўя і ВУП на душу насельніцтва, бо "маладыя і беспрацоўныя больш схільныя бунтаваць, чым людзі старэйшага ўзросту, якія маюць працу, а больш бедныя грамадзтвы маюць вялікую схільнасьць да грамадзянскіх хваляваньняў".

Трэці паказчык аўтар узяў з дадзеных амэрыканскага агенцтва па кантролі за прадуктамі харчаваньня і лекамі. Ён зыходзіць з таго, што "гістарычна голад прыводзіць да паўстаньняў". "Бедныя краіны, у якіх шмат моладзі, маюць больш шанцаў ператварыцца ў гарачыя кропкі, чым старая, буржуазная Эўропа", – робіць выснову Мэціч, заклікаючы, тым ня менш, сачыць за Ірляндыяй і Грэцыяй.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG