Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінулі 4 вайскоўцы кааліцыі


У Аўганістане сёньня загінулі чатыры вайскоўцы міжнароднай кааліцыі. Паводле дадзеных камандаваньня НАТО, трое загінулі, калі іхныя аўтамабілі падарваліся на мінах. Гэта адбылося ў трох розных раёнах краіны – на ўсходзе, поўдні і захадзе. Чацьверты салдат быў забіты пры нападзе баевікоў у адной з усходніх правінцыяў. Грамадзянамі якіх краінаў былі загінулыя, не паведамляецца.

Усяго за люты загінулі 34 вайскоўцы кааліцыі, у студзені – 31.
XS
SM
MD
LG