Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» па традыцыі частавала ікрой. Гэтым разам баклажаннай


Андрэй Дзьмітрыеў, Сьвятлана Навумава, Сяргей Вазьняк

Андрэй Дзьмітрыеў, Сьвятлана Навумава, Сяргей Вазьняк

На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі «Гавары праўду!», ікра сапраўды была. Баклажанная — кітайскай і ўкраінскай вытворчасьці. «Іншыя часы, іншая і ікра», — пракамэнтавала гэта палітоляг Сьвятлана Навумава.

Але аўтару «ікрамётнай нататкі», як выказалася спадарыня Навумава, яна ад сябе асабіста перадае бляшанку чырвонай ласасёвай ікры вытворчасьці «Белрыбы». Паколькі прадстаўнікоў «Нашай Нівы» на пачатку прэсавай канфэрэнцыі не было, ікру вырашылі паслаць поштаю. Ужо пры канцы імпрэзы ў залі зьявілася фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы», якую і папрасілі перадаць падарунак спадару Дыньку.

Фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч прымае ікру ад кампаніі «Гавары праўду» для рэдактара выданьня Андрэя Дынько

Актывісты «Гавары праўду!» падвялі вынікі працы, распавялі пра новую кампанію, якая распачынаецца літаральна сёньня — «Народная салідарнасьць», і нават шчыра прызналіся, адкуль грошы.



Падрабязьней — «Гавары праўду!» прызналася, адкуль грошы.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG