Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Кадафі


Урад Эўрапейскага зьвязу ўхваліў пакет санкцыяў супраць лібійскага лідэра Муамара Кадафі і ягонай сям'і. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў Эўразьвязе.

Уводзіцца эмбарга на продаж зброі і спэцыяльных сродкаў у Лібію, а таксама забарона на ўезд у Эўразьвяз Кадафі і асобаў зь ягонага атачэньня. Пакет быў узгоднены прадстаўнікамі ЭЗ у мінулую пятніцу.
XS
SM
MD
LG