Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ААН у правах чалавека абмяркоўвае сытуацыю ў Лібіі


Кіраўнік ведамства ААН у правах чалавека Наві Пілэй заклікала міжнародную супольнасьць спрыяць рэформам у краінах Блізкага Ўсходу. У Жэнэве ў выступе на паседжаньні Рады ААН у правах чалавека Пілэй папярэдзіла пра магчымасьць зьяўленьня новых пагрозаў у рэгіёне, улучна з масавымі парушэньнямі правоў чалавека. Пілэй заявіла сябрам Рады, у якую ўваходзяць прадстаўнікі 47 краінаў, што трэба захоўваць пільнасьць датычна Лібіі, бо існуе небясьпека працягу рэпрэсіяў адносна цывільных грамадзянаў сіламі, якія адданыя лібійскаму лідэру Муамару Кадафі.

Пазьней сёньня чакаецца выступ дзяржаўнай сакратаркі ЗША Гілары Клінтан на паседжаньні Рады.
XS
SM
MD
LG