Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД


Вярхоўны суд не задаволіў скаргу аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД) на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць партыю.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што рашэньне Вярхоўнага суду было "прадказальным", аднак пісьмовага пацьверджаньня судовага рашэньня стваральнікі БХД пакуль не атрымалі.

"У сувязі з тым, што суд не адзначаецца аб'ектыўнасьцю, мы прынялі рашэньне ня ўдзельнічаць у судовым паседжаньні, і яно прайшло бяз нашых прадстаўнікоў", — заявіў Рымашэўскі БелаПАНу.

25 кастрычніка 2010 году Міністэрства юстыцыі трэці раз адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі БХД.

Мін'юст лічыць, што "быў парушаны парадак стварэньня БХД, і такое парушэньне мае неадольны характар".

Акрамя таго, "партыяй пададзеныя дакумэнты і зьвесткі, якія не адпавядаюць патрабаваньням заканадаўства".

Разгляд скаргі аргкамітэту БХД на дзеяньні Мін'юсту пачалося 22 лютага.

24 лютага аргкамітэт прыняў рашэньне не працягваць удзел у судовым паседжаньні, "вынікі якога загадзя прадвызначаныя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG