Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Італія: аднавіўся суд над Бэрлюсконі


Сёньня ў Міляне аднавіўся суд над прэм'ер-міністрам Італіі. Сыльвіё Бэрлюсконі абвінавачваецца ў падатковым махлярстве. Акрамя таго, у найбліжэйшыя тыдні яму будуць выстаўленыя абвінавачваньні ў карупцыі, а таксама ў тым, што ён плаціў за сэкс зь непаўнагадовай. Сам Бэрлюсконі на слуханьні ў судзе, дзе разглядаюцца пераважна працэдурныя пытаньні, не зьявіўся. Ён працягвае адмаўляць сваю віну.

Летась разгляд пазову ў справе падатковага махлярства быў на некаторы час прыпынены і адноўлены пасьля таго, як Канстытуцыйны суд Італіі пазбавіў Бэрлюсконі імунітэту.
XS
SM
MD
LG