Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр апошні ў ЗША ветэран Першай усясьветнай вайны


У амэрыканскім штаце Заходняя Вірджынія ў нядзелю ва ўзросьце 110 гадоў памёр Фрэнк Баклс – апошні ў ЗША ветэран Першай усясьветнай вайны.

Баклс, калі яму было 16 гадоў, прыпісаў сабе два гады і пайшоў у войска, Гэта было ўжо пры канцы Першай усясьветнай вайны. Быў кіроўцам санітарнага аўтамабіля. Пасьля вайны служыў у гандлёвым флёце. У часы Другой усясьветнай вайны Фрэнк Баклс зноў трапіў на фронт, ваяваў на Філіпінах і прабыў тры гады ў японскім палоне.
XS
SM
MD
LG