Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч: Гісторыя зьняволеньня



28.02.2011 Алесь Міхалевіч разарваў заяву пра супрацоўніцтва з КДБ


Алесь Міхалевіч заявіў, што падпісаў раней заяву пра супрацоўніцтва з КДБ. На гэтых умовах яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. На прэсавай канфэрэнцыі ў Менску Міхалевіч разарваў гэтую заяву.


19.02.2011 Алесь Міхалевіч на волі: фота- і відэарэпартаж


19.02.2011 Алеся Міхалевіча выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе

Як паведаміў Алесь Міхалевіч "Свабодзе", яго вывезлі ў цэнтар гораду і там высадзілі. Пасьля гэтага ён адразу накіраваўся дадому.

03.02.2011 Мілана Міхалевіч: "Нэрвовы стрэс перажылі абедзьве нашы дачкі"

Паводле Міланы Міхалевіч, арышт мужа найбольш адбіўся на здароўі старэйшай дачкі — 10-гадовай Лесі. Цяпер яе трэба вадзіць да лекара. Што да малодшай Алены-Дамінікі, якой споўнілася год і два месяцы, то яна зрабілася неспакойная. Дзіця забылася адно з сваіх самых першых слоў — "тата", затое вывучыла слова "дзядзя".

18.01.2011 Бацькі аднаклясьнікаў старэйшай дачкі Алеся Міхалевіча просяць пракурора зьмяніць яму меру стрыманьня

18 студзеня адбыўся бацькоўскі сход у 4А клясе 23-й гімназіі Менску, у якой навучаецца Леся Стэфанія Міхалевіч — старэйшая дачка Алеся Міхалевіча. Падчас сходу бацькі выступілі з ініцыятывай зьвярнуцца з хадайніцтвам пра зьмену меры стрыманьня для былога кандыдата ў прэзыдэнты, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

13.01.2011 Мілану Міхалевіч ня выпусьцілі зь Беларусі

Жонку былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча Мілану не выпусьцілі зь Беларусі. Яна мелася браць удзел у абмеркаваньні палітычнай сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, якое сёньня адбываецца ў Сойме Польшчы.

10.01.2011 Жонка Алеся Міхалевіча: Мне дагэтуль ня кажуць, дзе муж

Жонцы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілане 10 студзеня гэтак і не паведамілі, дзе знаходзіцца яе муж.

10.01.2011 Адвакат ня ведае, дзе Міхалевіч


Месцазнаходжаньне былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча пакуль невядомае. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.


05.01.2011 Жонка Алеся Міхалевіча:справа з аўтааварыяй ня скончылася

4 студзеня машына, у якой знаходзіліся Мілана Міхалевіч, сястра палітыка Вольга і яе грамадзянскі муж Ігар Зенчык патрапіла каля 19 гадзіны ў дарожна-транспартнае здарэньне на вуліцы Варанянскага. Як сьведчаць відавочцы здарэньня, іх машына была прыпаркаваная ля ўзбочыны. Але, калі пасажыры выходзілі, ў адчыненыя дзьверы ўехаў іншы аўтамабіль.


21.12.2010 Мілана Міхалевіч: "Старэйшая дачка нічога ня ведае, мы хаваем ад яе інфармацыю"

У ноч зь нядзелі на панядзелак а 4.30 невядомыя ўварваліся ў кватэру Аляксея Міхалевіча на вуліцы Кісялёва ў Менску, выбіўшы ўваходныя дзьверы. Аляксей спрабаваў пярэчыць, што гатовы раніцай адказаць на ўсе пытаньні. Але яго забралі і павезьлі ў невядомым накірунку.


21.12.2010
Міхалевіч знайшоўся ў “амэрыканцы”

Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча Мілана сказала Свабодзе, што КДБ толькі раніцай паведаміла ёй месца знаходжаньня яе мужа, якога затрымалі ў ноч на 20-е сьнежня: “Каля 10-й гадзіны мне патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што ён затрыманы і знаходзіцца ў іх сьледчым ізалятары, у "амэрыканцы". Ён адмаўляецца размаўляць зь імі без адваката”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG