Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залескі: "Люты — гэта такі месяц, калі ўсе працьверазелі пасьля сьвятаў"


Міхась Залескі
Міхась Залескі
У сакавіку людзі атрымаюць жыроўкі за люты з новымі лічбамі за паслугі ЖКГ.

Тарыфы ўведзены пастановай Савету міністраў ад 4 лютага № 138. У лютым тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі павялічыліся.

Меркаваньне эканаміста Міхала Залескага:

"Мне падаецца, што ўсё ў нашай краіне робіцца выпадкова. Можа, нехта нешта і вылічвае, але калі ў нас прынята людзям рукі-ногі ламаць, каб выказаць палітычную нязгоду, то ніхто з кватэрнай платай вазіцца ня будзе.

Ня трэба засяроджвацца на лічбах кватэрнай платы. Трэба засяроджвацца на лічбах заробку. Падвышэньне будзе ісьці. А вось чым яно будзе кампэнсавацца — гэта іншае пытаньне.

Ва ўсім сьвеце ідзе падвышэньне — гэта агульная тэндэнцыя. Мы можам рэагаваць дваякім чынам. Альбо мы будзем эканоміць на нечым, ашчаджаць і выключаць сьвятло, пакуль сядзім у прыбіральні. Альбо мы будзем зарабляць. Для таго каб зарабляць, павінна быць магчымасьць. А магчымасьці зарабляць у Беларусі ўсё меней.

Пасьля заканчэньня фінансавага году ў дзяржаве могуць застацца нейкія рэзэрвы. Да сярэдзіны студзеня іх разьмеркавалі. Пасьля будзе крэдытаваньне эканомікі.

Люты — гэта такі месяц, калі ўсе працьверазелі пасьля сьвятаў, пачынаюць працаваць. А крэдытных грошай яшчэ няма.

Урад кожны раз турбуецца, ці будуць людзі ўвесну хвалявацца. Якая будзе сацыяльная рэакцыя.

Я вяду маленькую статыстыку за 20 год беларускай незалежнасьці.

Штогод мы маем дзьве сэзонныя хвалі сацыяльнага напружаньня: канец сакавіка — сярэдзіна красавіка і некалькі тыдняў у кастрычніку.

Але стрымліваць гэтыя хвалі палітычнымі ці эканамічнымі сродкамі ў краіне ніхто не спрабуе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG