Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя: ствараецца кіроўная кааліцыя


У Ірляндыі правацэнтрысцкая партыя Фіне Гэл, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах, вядзе перамовы аб стварэньні кіроўнай кааліцыі. Паводле папярэдніх дадзеных, Фіне Гэл атрымае 75 месцаў у парлямэнце. Гэтага недастаткова для самастойнага фармаваньня кабінэту.

Прадстаўнікі кіраўніцтва Фіне Гэл паведамілі, што пачнуць кансультацыі зь Лейбарысцкай партыяй і незалежнымі дэпутатамі. Лейбарысты занялі на выбарах другое месца.

Лідэр партыі-пераможцы Энда Кені заявіў, што першачарговай задачай новага ўраду павінна стаць зьмена ўмоваў прадастаўленьня Ірляндыі антыкрызыснай фінансавай дапамогі Эўразьвязу і МВФ на агульную суму 85 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG