Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Хамайду аштрафавалі за бел-чырвона-белы сьцяг на мільён рублёў


Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў прызнаў віцебскага актывіста вінаватым у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету і аштрафаваў спадара Хамайду на 30 базавых велічынь, або 1 000 050 рублёў.

Віцебскага апазыцыянэра чарговы раз затрымалі, калі ён пад бел-чырвона-белым сьцягам распаўсюджваў незалежныя выданьні каля так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна. Гэта было ўжо трэцяе затрыманьне з таго часу, як апазыцыянэр абвясьціў акцыю "2011 год — год нацыянальнага сьцяга", прысьвечаную 20-м угодкам беларускай незалежнасьці.

Паводле міліцэйскіх пратаколаў Барыса Хамайду тройчы судзілі ў Чыгуначным райсудзе. Але судзьдзі Алена Цыганкова і Алена Грабянчук апраўдалі апазыцыянэра, не знайшоўшы ў ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня. Судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў пагадзіўся зь меркаваньнем міліцыянтаў, якія затрымлівалі спадара Хамайду, і пастанавіў, што той праводзіў несанкцыянаваную акцыю.

З улікам таго, што Барыса Хамайду затрымліваюць і караюць за падобныя дзеяньні ўжо не ўпершыню, суд вырашыў пакараць затрыманага мільённым штрафам.

Ранейшыя апраўдальныя судовыя пастановы супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС пачалі абскарджваць у абласным судзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG