Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пракамэнтаваў абвінавачваньні ААН у пастаўках зброі ў Афрыку


Андрэй Савіных

Андрэй Савіных

У Менску абвяргаюць пра тое, што Беларусь экспартуе зброю ў абыход рашэньняў Рады бясьпекі ААН.

"Рэспубліка Беларусь заўсёды вельмі адказна ставілася да выкананьня ўсіх патрабаваньняў і рашэньняў Рады бясьпекі ААН. У Беларусі створана эфэктыўная сыстэма экспартнага кантролю над узбраеньнямі", - заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

"Мы занепакоеныя з'яўленнем гэтага заявы… Нам неабходна высьветліць паходжаньне гэтага матэрыялу. Магчыма, што ён не мае ніякага дачынення да офісу Генэральнага сакратара ААН", - заявіў Савіных.

Генэральны сакратар ААН абвінаваціў Беларусь у незаконных пастаўках баявых гэлікоптэраў у Кот-д'Івуар, дзе насьпявае грамадзянская вайна, паведамляе Associated Press.

Офіс кіраўніка ААН Пан Гі Муна паведамляе, што першы гэлікоптэр быў дастаўлены самалётам у сталіцу афрыканскай краіны Ямусукра ўначы зь 27 на 28 лютага. Прыбыцьцё яшчэ некалькіх бартоў нібыта заплянавана на 1 сакавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG