Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прывітаў перастаноўкі ва ўрадзе Бахрэйну


Барак Абама

Барак Абама


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прывітаў перастаноўкі ва ўрадзе Бахрэйну і заклікаў новы кабінэт міністраў паважаць правы чалавека.

Кароль Бахрэйна Хамад звольніў трох міністраў, спрабуючы пайсьці насустрач апазыцыі, якая ўжо тыдзень не спыняе акцыі пратэсту.

На мінулым тыдні пры разгоне дэманстрацыі загінулі сем чалавек. Плошча ў сталіцы Бахрэйну Манаме ўсё яшчэ занятая пратэстоўцамі.

Апазыцыянэры-шыіты незадаволеныя палітыкай дыскрымінацыі, якую праводзіць урад, дзе большасьць пасадаў займаюць прадстаўнікі суніцкай меншасьці.

Абама назваў Бахрэйн “даўнім партнэрам” ЗША і заклікаў да дыялёгу, вынікам якога маглі б быць “істотныя рэформы”.

У Бахрэйне разьмешчаная вайсковая база ЗША.
XS
SM
MD
LG