Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан у Жэневе абмяркуе сытуацыю ў Лібіі


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Сёньня ў Жэневе дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сустрэнецца з прадстаўнікамі эўрапейскіх краінаў у справе каардынацыі дзеяньняў міжнароднай супольнасьці ў сувязі з крызісам у Лібіі.

Клінтан таксама выступіць на пасяджэньні Рады ААН па правах чалавека, члены якога настойваюць на выключэньні Лібіі са свайго складу.

Ведамства ААН па правах чалавека заявіла, што ў апошні тыдзень з Лібіі ў іншыя краіны, а менавіта ў Туніс і Эгіпет прыбылі каля ста тысячаў чалавек, у большасьці – замежныя грамадзяне.

У нядзелю з Лібіі былі эвакуяваныя каля 150 замежнікаў – іх вывезьлі трыма брытанскімі самалётамі.

У суботу Рада Бясьпекі ААН прыняла санкцыі супраць Лібіі. Рэзалюцыя прадугледжвае эмбарга на пастаўкі ў Лібію зброі, замарожваньне банкаўскіх рахункаў Кадафі і забарону на выезд за мяжу усіх членаў ягонай сям’і.
XS
SM
MD
LG