Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША крытыкуюць Іран за прэвэнтыўныя рэпрэсіі


ЗША зьвінавацілі Іран у крывадушнасьці і "абуральных" парушэньнях правоў грамадзян краіны, паведамляе агенцтва Reuters.

"Злучаныя Штаты асуджаюць арганізаваную ўрадам Ірану кампанію запалохваньня і арыштаў палітыкаў, праваабаронцаў, палітычных актывістаў, студэнцкіх лідэраў, журналістаў і блогераў", – цытуе агенцтва заяву Белага дому.

Афіцыйны Тэгеран выказвае падтрымку рэвалюцыям у арабскіх краінах, але прымае жорсткія захады, каб прадухіліць аналягічныя выступы апазыцыі ў сваёй краіне.

У сярэдзіне лютага ў Іране прайшлі найбуйнейшыя дэманстрацыі апазыцыі з часоў масавых пратэстаў супраць фальшаваньняў на прэзыдэнцкіх выбарах летам 2009 году.
XS
SM
MD
LG