Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адпрэчвае дапамогу Кадафі


Кіраўнікі Лібіі і Беларусі Муамар Кадафі і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 2 лістапада 2008 году

Кіраўнікі Лібіі і Беларусі Муамар Кадафі і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 2 лістапада 2008 году

"Чуткі аб удзеле грамадзян Беларусі ў якіх бы то ні было вайсковых фармаваньнях на тэрыторыі Лібіі не адпавядаюць рэчаіснасьці", – заявіла БелаПАН прадстаўніца беларускага МЗС.

Некалькі дзён таму ў інтэрнэце зьявілася інфармацыя аб таемным візыце ў Менск высокапастаўленага прадстаўніка абароннага ведамства Лібіі Абдэрахмана Сэіда, які нібыта спрабаваў набыць зброю для рэжыму Кадафі.

Ізраільская радыёстанцыя "Голас Ізраілю" сьцьвярджае, што некалькі дзён таму на лётнішча ў Менску прыбыў самалёт "Боінг 737", які належыць сям'і Кадафі. Паводле інфармацыі радыёстанцыі на борце самалёта знаходзіліся наяўныя грошы, золата і брыльянты агульнай вартасьцю на 3 мільярды даляраў ЗША.

МЗС Беларусі зьняпраўдзіў абодва гэтыя паведамленьні.
XS
SM
MD
LG