Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СМІ: Кадафі дапамагаюць беларусы


Пасланьнік Муамара Кадафі пабываў некалькі дзён таму ў Беларусі, спрабуючы набыць партыю зброі, паведамляе агенцтва Delfi, са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы.

На мінулым тыдні амбасадар ЗША ў Марока заявіў у інтэрвію тэлеканалу CNN, што рэжым Кадафі "атрымаў істотную падтрымку ў выведцы ад былых супрацоўнікаў КДБ ўсходнеэўрапейскіх краінаў, такіх як Баўгарыя, Румынія і Беларусь".

Беларусь і Лібія падпісалі пратакол аб супрацы ў вайсковай сфэры 16 сьнежня 2009 году ў часе візыту беларускай вайсковай дэлегацыі ў Трыпалі. У 2009 годзе беларускі бок прымаў сына Кадафі Хаміза, які прыязджаў назіраць за вайсковымі вучэньнямі "Захад 2009".
XS
SM
MD
LG