Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы захапілі чарговы горад


Лібійскі паўстанец топча кілім з выявай кіраўніка краіны Муамара Кадафі
Лібійскі паўстанец топча кілім з выявай кіраўніка краіны Муамара Кадафі
Лібійскія паўстанцы занялі горад Эз-Завія на захадзе краіны, які знаходзіцца ў 50 кілямэтрах ад сталіцы краіны Трыпалі.

Яшчэ сёньня раніцай лібійскія ўлады запрасілі ў горад журналістаў, каб прадэманстраваць, што горад знаходзіцца пад кантролем праўрадавых сілаў.

Аднак па прыбыцьці рэпарцёры ўбачылі, што горад ужо заняты ўзброенымі апазыцыянэрамі, якія ўзводзілі ў ім барыкады і ўсталёўвалі свой сьцяг.

Праўрадавыя сілы пакуль кантралююць ваколіцы Эз-Завіі, паведамляе Бі-бі-сі.
XS
SM
MD
LG