Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: прэм'ер сыходзіць у адстаўку пад ціскам пратэстаў


Студзеньскія пратэсты ў Тунісе

Студзеньскія пратэсты ў Тунісе

Прэм'ер-міністар часовага ўраду Тунісу Махамэд Ганушы сыходзіць у адстаўку.

Пра гэта ён паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі пасьля доўгай прамовы ў абарону сваёй дзейнасьці ў складзе ўраду.

Сёньня ў сталіцы Тунісу ізноў здарыліся сутыкненьні паміж пратэстоўцамі і сіламі бясьпекі.

Паліцэйскія разганялі дэманстрантаў пры дапамозе сьлезацечнага газу і пагражалі адкрыць агонь.

За апошнія два дні ў забурэньнях у Тунісе загінулі чатыры чалавекі.
XS
SM
MD
LG