Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пхэньян зноў пагражае вайной


КНДР заяўляе, што любая правакацыя можа прывесьці да "ўсеагульнай вайны".

Раней Пхэньян заявіў, што нанясе удары па тэрыторыі Паўднёвай Карэі, калі Сэул будзе працягваць узмоцненую ў апошнія дні прапагандысцкую кампанію.

Адносіны паміж дзьвюма Карэямі рэзка абвастрыліся пасьля абстрэлу з боку КНДР паўднёвакарэйскай выспы ў лістападзе мінулага году.

Двухбаковыя перамовы па ваенных пытаньнях, якія праводзіліся крыху больш за два тыдні таму, сарваліся з-за немагчымасьці бакоў дамовіцца.
XS
SM
MD
LG