Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кітаю прыгразілі магчымым пратэстоўцам


Улады Кітаю вырашылі прадэманстраваць, што гатовыя сустрэць сілай антыўрадавыя пратэсты, да якіх жыхароў краіны заклікае дысыдэнцкі вэб-сайт.

Сотні паліцыянтаў былі выстаўленыя на вуліцы Пэкіну і Шанхаю, дзе прадстаўнікі кітайскага вэб-сайту, тэрытарыяльна разьмешчанага ў ЗША, прапануюць правесьці масавыя дэманстрацыі ў абарону дэмакратыі па прыкладу краін Блізкага Ўсходу.

У Шанхаі паліцыянты выкарыстоўваюць аўтамабілі для ачысткі вуліц, каб падганяць мінакоў.

У Пэкіне меркаванае месца дэманстрацыі было агароджана, а здымачную групу Бі-бі-сі, якая спрабавала зьняць на камэру, як паліцыянты расчышчаюць тэрыторыю, адразу затрымалі.
XS
SM
MD
LG