Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удакладнена колькасьць ахвяраў у Новай Зэляндыі


Да 147 загінулых узрасла колькасьць ахвяр землятрусу ў горадзе Крайстчэрч у Новай Зэляндыі. Больш за 50 чалавек афіцыйна лічацца зьніклымі бяз вестак, – паведамляе агенцтва "Франс Прэс" са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Раней паведамлялася, што пад руінамі разбураных будынкаў могуць заставацца да 200 чалавек.

Разбор завалаў працягваецца, аднак улады прызналі, што шанцы на тое, каб знайсьці жывых, вельмі малыя.

У цэрквах Новай Зэляндыі сёньня праходзяць службы ў памяць аб ахвярах стыхійнага бедзтва.

Землятрус магнітудай 6,3 адбылося ў аўторак. Паводле апошніх дадзеных, каля траціны будынкаў у цэнтры другога па колькасьці жыхароў гораду Новай Зэляндыі пацярпелі гэтак сур'ёзна, што павінны быць зьнесеныя.
XS
SM
MD
LG