Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі наняў "чорныя эскадроны"


Падазраваны афрыканскі наёмнік, захоплены паўстанцамі ў лібійскім горадзе Бэнгазі

Падазраваны афрыканскі наёмнік, захоплены паўстанцамі ў лібійскім горадзе Бэнгазі

Атрады афрыканскіх наёмнікаў, так званыя "чорныя эскадроны", - на сёньняшні дзень галоўная вайсковая сіла Муамара Кадафі, які страчвае падтрымку лівійскай арміі, паведамляе тэлеканал Euronews.

Паводле розных зьвестак, у Лібіі знаходзяцца ад шасьці да дзесяці тысяч наёмнікаў зь Нігерыі, Кот-д'Івуару, Гвінеі ды Чаду. Сярод салдатаў нямала падлеткаў. Афрыканскіх наёмнікаў, чый заробак складае каля двух тысяч даляраў штодзень, вінавацяць у асабліва жорсткіх дзеяньнях супраць апазыцыі ў сталіцы краіны Трыпалі.

Тым часам пад кантролем паўстанцаў знаходзіцца ўжо большая частка тэрыторыі Лібіі.
XS
SM
MD
LG