Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйн вярнуўся знаны апазыцыянэр


Дэманстранты на галоўнай плошчы сталіцы Бахрэйну ў пятніцу 25 лютага
Дэманстранты на галоўнай плошчы сталіцы Бахрэйну ў пятніцу 25 лютага
Знаны ў Бахрэйне шыіцкі дысыдэнт Хасан Машаймаа вярнуўся сёньня на радзіму зь Лёндану, дзе ён знаходзіўся ў выгнаньні.

Па прыбыцьці ў сталіцу Бахрэйну Манаму Машаймаа заявіў, што ўрад не павінен абмяжоўвацца "дыялёгам" i толькі "раздаваць абяцаньні" – а неадкладна распачаць рэформы.

У пятніцу вуліцы Манамы запоўнілі дзясяткі тысяч маніфэстантаў. Гэта стала найбуйнейшым выступам апазыцыі ад пачатку пратэстаў дзесяць дзён таму.
XS
SM
MD
LG