Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія ўлады абяцаюць здушыць паўстаньне сёньня


Жыхары лібійскага гораду Бэнгазі сьвяткуюць вызваленьне гораду ад рэжыму Кадафі

Жыхары лібійскага гораду Бэнгазі сьвяткуюць вызваленьне гораду ад рэжыму Кадафі

У Лібіі праўрадавыя сілы страцілі кантроль над буйнымі гарадамі на ўсходзе і захадзе краіны, але ў сталіцы краіны Трыпалі пратэсты жорстка здушаюцца. Паводле некаторых ацэнак у Лібіі дзейнічаюць каля дзесяці тысяч замежных наёмнікаў.

"Іх усіх пазабівалі – цэлую сям'ю. Нават у машынах хуткай дапамогі сядзяць чарнаскурыя наёмнікі і яны страляюць ва ўсіх", – распавядае адзін зь відавочцаў падзеяў жыхар сталіцы Алі.

Тым ня менш, на ўскрайках Трыпалі знаходзяцца сотні паўстанцаў, многія зь іх – узброеныя, паведамляе тэлеканал Euronews.

Напярэдадні сын кіраўніка Лібіі Саіф Аль-Іслам Кадафі заявіў спэцыяльна запрошаным заходнім журналістам, што перамога ўладаў відавочная, і паўстаньне будзе канчаткова здушанае сёньня.
XS
SM
MD
LG