Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: пры выбуху на НПЗ загінулі 4 чалавекі


У выніку выбуху на самым буйным нафтаперапрацоўчым заводзе ў Іраку загінулі чатыры чалавекі. Вытворчасьць бэнзіну і карасіны цалкам спыненая.
Губэрнатар правінцыі паведаміў, што на заводзе ўзьнік вялікі пажар, які каля пяці гадзінаў тушылі да 50 пажарных машынаў.

Завод разьмешчаны ў горадзе Байджы, што за 180 кілямэтраў на поўнач ад Багдаду. На ім перапрацоўваецца да 150 тысяч барэляў нафты ў суткі.
XS
SM
MD
LG