Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель і Кэмеран -- за санкцыі супраць Лібіі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі сёньня заявілі, што Рада бясьпекі ААН павінна тэрмінова прыняць строгія санкцыі супраць Лібіі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Нямеччыны.

У часе тэлефоннай размовы лідэры абедзьвюх краінаў дамовіліся аб шчыльным супрацоўніцтве для эвакуацыі з Лібіі грамадзянаў Нямеччыны і Вялікай Брытаніі. Таксама Мэркель і Кэмеран падтрымалі санкцыі супраць Лібіі, раней абвешчаныя Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG