Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць Лібіі


ЗША ўвялі аднабаковыя санкцыі супраць Лібіі. Прэзыдэнт Барак Абама падкрэсьліў, што яны скіраваныя супраць рэжыму Муамара Кадафі, а не народу краіны. Будуць замарожаныя банкаўскія рахункі Кадафі і ягонага атачэньня, уведзеная забарона на любыя банкаўскія апэрацыі з уладамі Лібіі і эмбарга на пастаўку прадукцыі вайсковага прызначэньня ў гэтую краіну.

Сёньня Рада бясьпекі ААН можа прыняць рэзалюцыю з заклікам да санкцыяў супраць Лібіі. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун раней заклікаў да рашучых захадаў для таго, спыніць гвалт у краіне.
XS
SM
MD
LG