Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ асьцерагаецца Ірану і Сырыі


Ведамства ААН у пытаньнях кантролю за мірным выкарыстаньнем ядзерных тэхналёгіяў атрымала новую інфармацыю адносна іранскай ядзернай праграмы. У канфідэнцыйнай справаздачы Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) выказваецца асьцярога, што Тэгеран распрацоўвае ядзерную боегалоўку.

Раней сёньня Сырыя адмовілася дапусьціць міжнародных назіральнікаў на свой падазраваны ядзерны аб'ект. Агенцтва Associated Press паведамляе, са спасылкай на неназваныя дыпляматычныя крыніцы, што ў адказ на наўпроставы запыт кіраўніка МАГАТЭ Юкія Амана дапусьціць у краіну назіральнікаў, міністар замежных спраў Сырыі адказаў расплывістымі фразамі аб прынцыповай гатовасьці супрацоўнічаць з арганізацыяй.

У 2007 годзе Ізраільская авіяцыя разбамбіла меркаваны тайна збудаваны ядзерны рэактар у Сырыі. Афіцыйны Дамаск затым аднойчы дапусьціў туды амэрыканскіх назіральнікаў, пасьля чаго наноў засакрэціў аб'ект.
XS
SM
MD
LG