Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Воблачнасьць, невялікі сьнегапад, тэмпэратура -8 – -10 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, пасяджэньне прэзыдыюму Савета Рэспублікі

Менск, адкрыцьцё Міжнароднага цэнтру ўцекачоў у Нацыянальным аэрапорце "Менск-2 "

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, саміт міністраў энэргетыкі краін Эўразьвязу

Жэнэва, пачатак штогадовай сэсіі Рады ААН па правах чалавека

Гановэр, Нямеччына, сустрэча прэм’ер-міністраў Нямеччыны і Турэччыны Ангэлы Мэркэль і Рэджэпа Эрдагана

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1468: У ВКЛ прыняты крымінальны кодэкс – Судзебнік Казіміра.

1768: Утвораная Барская канфэдэрацыя.

1854: Заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША

1920: А. Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады БНР

1921: Пачалося антыбальшавіцкае паўстаньне ў Кранштаце

1922: Вялікабрытанія прызнала незалежнасьць Эгіпта.

1991: Скончылася вайна ў Пэрсыдзкай затоцы

1998: Пачаўся наступ югаслаўскіх войскаў на сілы супраціву ў Косаве

Нарадзіліся:

1533: Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф

Памерлі:

1525: Куаўтэмок, апошні манарх ацтэкаў

1616: Мікалай Радзівіл Сіротка, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік

1941: Альфонс XIII, кароль іспанскі

1942: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык

1986: Улаф Пальме, прэм'ер-міністр Швэцыі, забіты

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Фінляндыя – Дзень нацыянальнага эпасу Калевала

МІНУС 365:


БНФ спадзяецца сабраць 450 тысяч подпісаў супраць высокага мыта на аўто

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Трэба шмат вучыцца, каб усьвядоміць, што мала ведаеш".

Мішэль Мантэнь
XS
SM
MD
LG