Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Дзень гневу" ў Іраку: 9 забітых


У Іраку ў сутычках з паліцыяй загінулі 9 дэманстрантаў, болей за сто - параненыя. Былі падпаленыя 4 адміністратыўныя будынкі. Сышоў у адстаўку губэрнатар адной з правінцыяў.

У рамках агульнанацыянальнай акцыі "Дзень гневу" ў 17 гарадах краіны прайшлі масавыя акцыі з патрабаваньнем учыніць эфэктыўныя захады супраць карупцыі, зьнізіць узровень беспрацоўя і наладзіць працу камунальных службаў.

У сталіцы Іраку Багдадзе паліцыя разагнала пяцітысячную дэманстрацыю.
XS
SM
MD
LG