Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канадзкі прафэсар выдае ў Маскве кнігу пра Быкава


Belarus -- Vasil Bykau archive photo, undated

Belarus -- Vasil Bykau archive photo, undated

Прафэсар германа-славянскай катэдры Ўнівэрсытэту Ватэрло (Канада), прэзыдэнт Канадзкай асацыяцыі славістаў, намесьнік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц канадзкага фонду «Дзецям Чарнобылю» Зіна Гімпелевіч выдала ў Маскве ў расейскім перакладзе сваю манаграфію пра Васіля Быкава, якая выйшла ў 2005 годзе ў выдавецтве McGill-Queen's University Press пад тытулам Vasil Bykau: His Life And Works.

Кніга пра Васіля Быкава – яе пятая манаграфія і першае сур'ёзнае дасьледаваньне творчасьці пісьменьніка, выдадзенае на Захадзе. Англамоўнае выданьне было разьлічанае на заходняга чытача і атрымала шмат пазытыўных водгукаў. Натхнёная посьпехам, аўтарка пераклала кнігу на расейскую мову, перапрацавала з разьліку на іншую аўдыторыю, бліжэй знаёмую з творчасьцю В.Быкава і рэаліямі ягоных твораў. Новая кніга дапоўненая поўным тэкстам вялікага інтэрвію, узятага ў пісьменьніка незадоўга да ягонай сьмерці.



Зіна Гімпелевіч нарадзілася 28 сьнежня 1949 года ў Менску. Закончыла Менскі пэдагагічны інстытут (1971) па спэцыяльнасьці «расейская мова і літаратура». У 1987 г. у Атаве (Канада) абараніла дысэртацыю «Тыповае і індывідуальнае: інтэлігенцыя ў раманах Пастэрнака і Булгакава “Доктар Жывага” і “Майстар і Маргарыта”» (спэцыяльнасць – славістыка).
XS
SM
MD
LG